У Менску запусцяць завод і станцыю перапрацоўвання смецця


Цяпер у межах гораду ёсць тры асноўныя палігоны бытавых адкідаў: “Трасцянецкі”, “Прудзішча”, “Паўночны”. Станцыя вытворчасцю 80 тыс. тонаў запрацуе ў першым паўгоддзі на палігоне “Паўночны”. Паводле старшыні Менскага гарадскога камітэту прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Аляксандра Баравікова, апроч гэтага ў Менску сёлета мусяць запусціць першы пускавы комплекс заводу перапрацоўвання смецця – тры вытворчыя лініі на 50 тыс тонаў на год. Яшчэ адна лінія запрацуе на СП “Рэмондыс-Менск” – на 30 тыс. тонаў смецця на год. Цяпер у Менску ўсталяваныя 14 тысяч кантэйнераў для асобнага збору смецця. Але ўлады патрабуюць павялічыць колькасць.

Эколаг Вольга Астаповіч звяртае ўвагу на тое, што на палігонах усё смецце згружаецца ў адну яму, якая з цягам часу ператвараецца ў гару. “Таксама існуе праблема з экалагічнаю культураю насельніцтва. Нават у тых дварах, дзе стаяць кантэйнеры для асобнага збору смецця, людзі згружаюць пластык разам харчовымі адкідамі. У большасці шматпавярховых дамоў усталяваныя смеццеправоды – з імі асобны збор смецця наогул немагчымы. Да таго ж, у Менску амаль няма кантэйнераў для ўтылізацыі будматэрыялаў, батарэек, акумулятараў”, – кажа спадарыня Астаповіч.

belsat.eu

Стужка навінаў