Акцыі пяці дзяржаўных банкаў будуць выстаўленыя на продаж


Улады спадзяюцца аднавіць рэформы банкаўскай сістэмы пасля апошняга крызісу.

Кантрольныя пакеты акцыяў прапаноўваюць ААТ “Белінвестбанк” і ААТ “Парытэтбанк”, мінарытарныя пакеты акцыяў – ААТ “Беларусбанк” і ААТ “Белаграпрамбанк”. У супольнай пастанове ўраду і Нацбанку гаворыцца, што перавага будзе аддавацца прыватным стратэгічным інвестарам. Вядома, што расейскі банк ВТБ даўно зацікаўлены выкупіць 28,6 % акцыяў ЗАТ “Банк ВТБ”, каб мець 100 % сваёй долі ў беларускім банку.

Цяпер ва ўласнасці дзяржавы (Нацыянальнага банку) застаюцца 100 % акцыяў усіх пералічаных банкаў, апроч ЗАТ “Банк ВТБ” (Беларусь).

Размовы аб прыватызацыі беларускіх банкаў вядуцца некалькі гадоў. Паводле інвестыцыйнага кансультанта і аналітыка Міхаіла Бараздзіна, працэс рэфармавання быў прыпынены праз эканамічныя крызісы – сусветны ў 2008 г. і беларускі ў 2011 г. “Таксама маюць значэнне палітычны клімат у Беларусі ды гарантыі, якія дзяржава можа даць інвестару. Пакуль што вонкавая пазыка Беларусі працягвае нарастаць, а інвестыцыйны імідж – на нізкім узроўні, нягледзячы на спробы правесці лібералізацыю эканомікі”.

На думку незалежных экспертаў, кошт акцыяў дзяржаўных банкаў будзе залежаць ад умоваў, на якіх будуць прыцягвацца інвестыцыі.

Тым часам неўзабаве ў Беларусі могуць з’явіцца два новыя банкі – ЗАТ “Біт-Банк” і ЗАТ “Еўрасетбанк”. Іх статутныя фонды будуць сфармаваныя за кошт замежнага капіталу, а самі банкі ствараюцца дзеля абслугоўвання шэрагу буйных замежных інвестараў, якія рэалізоўваюць праекты на тэрыторыі Беларусі.

На сёння ў Беларусі зарэгістраваны 31 банк, 26 з іх маюць замежны капітал.

belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары