Тысячны мітынг у Будапешце: вугорцы бароняць свабоду слова


https://youtu.be/WmiVa4svay4
Тысячы вугорцаў выйшлі на вуліцы Будапешту ў нядзелю з патрабаваннем пакінуць апазіцыйным радыёстанцыям магчымасць трансляцыяў. Пасля прыняцця новага закону аб медыях адной з апазіцыйных радыёстанцыяў “Klub Radio” не падоўжылі ліцэнзіі на вяшчанне на хвалі, якую “Klub Radio” выкарыстоўвала апошнія дзесяць гадоў.

Міжнародная супольнасць крытыкуе правацэнтрысцкі ўрад Віктара Орбана за спробы ўзмацніць кантроль над сродкамі масавай інфармацыі, у тым ліку над прыватнымі ды грамадскімі. Гэтымі захадамі не задаволеныя і ўнутры краіны.

Палітычна заангажаваныя рэдактары ўмешваюцца ў працу журналістаў на грамадскім тэлебачанні – заяўляюць працаўнікі медыяў, што правялі ў мінулым месяцы галадоўку пратэсту.

belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары