Святлана Чорная: Мітрапаліт не мусіць маўчаць


Святлана Чорная 53-ці дзень трымае галадоўку пратэсту супраць смяротнага пакарання Дзмітрыя Канавалава і Уладзіслава Кавалёва. Яна таксама чакае, што галава Праваслаўнай царквы Мітрапаліт Менскі ды Слуцкі Філарэт публічна выкажацца адносна выраку па справе аб выбуху ў метро.

“Калі нашая царква, наш Мітрапаліт скажа сваё слова, гэта будзе сведчыць пра тое, што ён не баіцца сказаць яго. Я лічу, што гэта ягоны доўг: ён не мусіць маўчаць, – гаворыць Святлана Чорная. – Гэта таксама будзе ўказваць на тое, які наш народ, якія мы, якая Беларусь і якія прадстаўнікі нашае царквы. Гэта шмат скажа пра нас міжнароднай супольнасці”.

Святлана Чорная заявіла пра пачатак галадоўкі адразу пасля абвешчання прысуду Канавалаву і Кавалёву. Яна ўпэўненая, што іхная віна не была даказаная ў судзе. “Цяпер гаворка вядзецца пра забойства людзей, якія могуць быць невінаватыя”, – дадала галадоўніца.

belsat.eu

Стужка навінаў