67 % расейцаў не лічаць Беларусь замежжам


«Левада-Цэнтр» высветліў, ці лічаць расейцы замежжам Беларусь ды Украіну, і як ацэньваюць стасункі сваёй краіны з Захадам.

Згодна з вынікамі сацыялагічнага даследавання, 67 % расейцаў не лічаць Беларусь замежжам. Два года таму такога меркавання прытрымліваліся 63 % расейцаў. У выпадку з Украінай 59 % расейцаў заявілі, што не лічаць гэтую краіну замежжам.

Тры чвэрці расейцаў мяркуюць, што буйныя заходнія дзяржавы – Нямеччына, Вялікая Брытанія і ЗША – з’яуляюцца супернікамі Расеі, якія «імкнуцца вырашаць свае праблемы за яе кошт і пры зручным выпадку наносяць шкоду яе інтарэсам».

Толькі дзясятая частка жыхароў Расеі лічыць, што заходняя дэмакратыя пасуе іх краіне, але ў 2008-м такіх было 8%, у 2014-м – 0 5%. 46 % расейцаў заявілі, што дэмакратыя «пасуе Расеі, але патрабуе значных зменаў, звязаных з асаблівасцямі нашай краіны». 46 % і ўвогуле думаюць, што заходняя дэмакратыя знішчальная для Расеі.

Даследаванне праводзілася 2-5 кастрычніка 2015 года сярод 1600 поўнагадовых у 134 расейскіх паселішчах. Аўтары сцвярджаюць, што статыстычная хібнасць складае 3,4%.

НМ, belsat.eu

Стужка навінаў