Алесь Лагвінец у «Гарачым каментары»


“Калі б Куляшоў трапіў у ізалятар у Францыі – мог бы параўнаць умовы ўтрымання з беларускімі ізалятарамі”.

Палітычная задачка: неўязны Куляшоў ачоліў дэлегацыю ў Францыі. Брытанская юрыдычная фірма праз пазоў у французскі суд патрабуе неадкладна арыштаваць беларускага міністра ўнутраных справаў. Афіцыйны Менск заяўляе, што хоць чыноўнік і фігуруе ў “чорным спісе” Еўразвязу, усё ж мае дыпламатычную недатыкальнасць. Мэта задачкі – вызначыць невядомае: ці прамаўчыць Еўропа чарговы раз? І чаго вартыя еўрапейскія рэзалюцыі?

“Францыя – прававая дзяржава і мае права запрашаць прадстаўнікоў розных краінаў. Куляшоў скарыстаўся асаблівасцю функцыянавання міжнародных арганізацыяў”, – зазначае палітолаг Алесь Лагвінец.

За перамяшчэннем беларускага міністра ўнутраных справаў не сачылі ніколі. Кіраўнік беларускіх міліцыянтаў ачоліў у Францыі дэлегацыю на перамовах з Інтэрполам. Не перашкодзілі яму ні “чорны спіс” Еўразвязу, ні пагроза міжнароднага пераследу з боку юрыстаў арганізацыі “Free Belarus Now!”. Акурат яны і нагадалі юстыцыі Францыі, што міністру ўнутраных справаў Анатолю Куляшову пасля разгону акцыі пратэсту 19 снежня 2010 г. забаронена ўязджаць у еўразону. Больш за тое, юрысты падалі дакументы, паводле якіх Куляшоў можа быць арыштаваны як падазраваны ў датычнасці да катаванняў апанентаў Лукашэнкі.

belsat.eu

Стужка навінаў