Беларускія рабочыя губляюць цярпенне


Усё часцей працаўнікі беларускіх дзяржаўных прадпрыемстваў патрабуюць выконваць іхныя правоў. У выніку чаго сутыкаюцца з непаразуменнем і рэпрэсіямі з боку кіраўніцтва.

На пачатку студзеня працаўнікі Сельскага будаўнічага камбінату ў Віцебску падалі заявы на выхад з афіцыйнага прафсаюзу. У адказ распачаліся рэпрэсіі з боку кіраўніцтва прадпрыемства. На заводзе “Граніт” больш за сто працаўнікоў пакінулі афіцыйны і ствараюць незалежны прафсаюз гарнякоў.

Кіраўнікі прадпрыемстваў найперш намагаюцца пазбавіцца ад найбольш актыўных працаўнікоў. З тымі, хто ўголас патрабуе выканання закону, проста не працягваюць кантракту.

Так здарылася з муляром магілёўскага “Прамжылбуду” Аляксеем Паўлоўскім, актывістам незалежнага прафсаюзу. 15 ягоных калегаў падпісаліся пад лістом, у якім заявілі, што калі кантракту з актывістам не працягнуць, яны звольняцца ўслед за ім ды выйдуць з афіцыйнага прафсаюзу. Аднак прафілактычная гутарка і пагрозы з боку кіраўніцтва змусілі рабочых забраць свае подпісы.

Падобная гісторыя і ў Алега Аксёнава, працаўніка Магілёўскага домабудаўнічага камбінату і актывіста партыі Беларуская хрысціянская дэмакратыя. Спадар Аксёнаў разам са сваімі калегамі патрабаваў змены небяспечных умоваў працы на прадпрыемстве. Рабочыя нават пачалі ствараць страйкавы камітэт. Але адміністрацыя прыняла захады супраць залішне актыўнага працаўніка. Афіцыйная версія ягонага звальнення – няздатнасць знайсці агульную мову з калектывам і адміністрацыяй прадпрыемства.

“Гэта абсалютная хлусня, дакладней, не абсалютная: з адміністрацыяй я насамрэч агульную мову знайсці не здолеў, – смяецца Аксёнаў. – Чаму страйкавы камітэт? Пункт кантракту 4.2, у якім напісана, што ў выпадку невыканання сваіх абавязкаў адміністрацыяй працоўны мае права на стварэнне прафсаюзных аб’яднанняў, у тым ліку і на страйк. Мы не патрабавалі нічога, што не было б запісана ў кантракце. <…> Штосьці мы ўсё ж такі здолелі зрабіць. Гэтак паводле пункту ліквідацыі небяспечных працоўных месцаў нейкая праца пачалася, праўда, прадпрыемства не збыт моцна ў гэтым удзельнічала, а проста дазволіла тэхнікам правесці там працу”, – кажа спадар Аксёнаў.

belsat.eu
https://youtu.be/A0u8b35FuIc

Глядзі таксама
Каментары