Казулін: Улады зрабілі ўсё, каб раздушыць апазіцыю і ўласны народ


Пра гэта былы палітвязень і кандыдат на прэзідэнцкую пасаду ў 2006 г. заявіў 19 студзеня ў Менску на паседжанні круглага стала, прысвечанага беларускім палітвязням.

“Сёння ўлады зрабілі ўсё, каб раздушыць не толькі апазіцыю, але і ўласны народ, знішчыўшы асобу як такую. Знішчыўшы гонар, сумленне, годнасць і ўсе святыя рэчы, якія існуюць. І мы, беларусы, гэта прымаем. Што яшчэ трэба зрабіць уладам, каб мы маглі гэта ўсвядоміць і аб’яднацца?” – задаў рытарычнае пытанне Аляксандр Казулін.

Паводле яго, кірунак краіны апошнімі дзесяцігоддзямі змяняецца толькі ў горшы бок, у чым вінаватыя толькі самі беларусы. І пакуль яны таго не ўсведамляюць, палітычная сітуацыя ў дзяржаве не зменіцца, а палітвязні застануцца ў турмах. “Сёння трэба, каб усе палітычныя партыі, рухі, праваабаронцы аб’ядналіся ў фронт нацыянальнага выратавання – краіна стаіць на краі прорвы”, – падкрэсліў Казулін.

Актывістка Беларускай хрысціянскай дэмакратыі Юлія Фралова таксама заклікае да аб’яднання. “Нашая мэта – сабраць усіх разам, каб вырашыць, што яшчэ можна зрабіць для палітвязняў. Бо заўсёды можна зрабіць штосьці яшчэ”.

belsat.eu

Стужка навінаў