Сабачыя “Оскары”: У ЗША чатырохногім уручаць кінапрэміі


Фільм французскага рэжысёра Мішэля Хазанавічуса (Michel Hazanavicius) “Артыст” (“The Artist”) атрымаў тры прэміі “Залаты глобус”: яго назвалі найлепшаю камедыяй, узнагародаю адзначылі музыку да фільму і актора Жана Дзюжардэна (Jean Dujardin).

Вернага сябра галоўнага героя згуляў тэр’ер Агі (Uggie). І зрабіў гэта так добра, што ў інтэрнэце паўстаў цэлы рух, які прапаноўвае заснаваць кінапрэмію для сабакаў. У адказ 18 студзеня ў Лос-Анджэлесе абвесцілі намінантаў узнагароды “Залаты ашыйнік”, якую цяпер прысуджае выданне “Dog News Daily”.

Да Агі далучылася ягоная калега з фільму Пэнэлапі Эн Мілер (Penelope Ann Miller), якая абвесціла намінантаў на найлепшую сабачую ролю. Агі сярод іх фігуруе двойчы: за ўдзел у “Артысце”, а таксама іншым леташнім хіце Галівуду – “Вады сланам!” (“Water for Elephants”).

Іншымі намінантамі сталі Косма (Cosmo) з “Пачынальнікаў” (“Beginners”), Дэнвэр (Denver), які выканаў ролю ў “Пяцьдзесят на пяцьдзесят” (“50/50”), Гамэр (Hummer), які выступіў у фільме “Маладая поўнагадовая” (“Young Adult”). “Залатыя ашыйнікі” ўручаць 13 лютага.

belsat.eu
https://youtu.be/P8YBrTa0PVQ

Глядзі таксама
Каментары