Вайцюшкевіч даў падпольны канцэрт у Бабруйску


Імпрэза прайшла ў офісе мясцовага аддзялення Аб’яднанай грамадзянскай партыі, у сутарэнні.

Музыка выканаў як старыя, так і новыя, раней не выдадзеныя кампазіцыі. На канцэрт прыйшло каля 70 чалавек. Сярод іх былі не толькі лідары апазіцыйных арганізацыяў Бабруйску, але і простыя жыхары гораду, у тым ліку бабуля палітвязня Яўгена Васьковіча.

“Такія канцэрты збіваюць напружанасць. Канечне, можна даводзіць, што я тут нейкую дэструктыўную дзейнасць праводжу. Мне падаецца, што людзі на гэтых канцэртах паважаюць сваё, і дзяржава павінна быць зацікаўленая ў такіх канцэртах, а яна – наадварот. Ну, я заўсёды тлумачу гэта тым, што мы ў незалежнасці вельмі мала, і таму для нас гэты працэс яшчэ малады і незнаёмы”, – кажа Зміцер Вайцюшкевіч.

belsat.eu

Стужка навінаў