Жыхары Жлобіна патрабуюць экалагічную экспертызу


Іх непакоіць вытворчаць Беларускага металургічнага завода

Актывісты звярнуліся ў райвыканкам з просьбай правесці незалежную эклагічную экспертызу і паведаміць пра вынікі гаражанам. Па неафіцыйнай інфармацыі выкіды, якія ідуць ад завода, значна перавышаюць норму для населенага пункта. Але як паведаміў лідар раённай партыі левых “Справядлівы свет” Валер Рыбчанка, улады не толькі не збіраюцца праводзіць экспертызу, а напрост ігнаруюць заявы мясцовых жахыроў. Дарэчы, пытанне экалагічнай бяспекі падымалася на Народных сходах увосень. Тады ж спадар Рыбчанка быў арыштаваны на 15 сутак адміністрацыйнага арышту за правядзенне несанкцыянаванага масавага мерапрыемства.

Эколаг Вольга Астаповіч кажа, што беларускія чыноўнікі часта закрываюць вочы на экалагічныя праблемы пры фінансавай выгодзе. “Калі прадпрыемства мае добрую рэнтабельнасць, пытанні эклагічнай бяспекі адыходзяць на другі план. Замежных экспертаў заўсёды здзіўляе такая практыка ў Беларусі – краіне, якая мае вялікія праблемы пасля аварыі на Чарнобыльскай АЭС”.

Тым часам кіраўніцтва завода адмаўляе інфармацыю пра забруджванне і кажа, што праверкі на прадпрыемстве рэгулярна праводзяць кампетэнтныя органы. Зараз БМЗ актыўна рыхтуюць да прыватызацыі. Вядома, што тут павінна з’явіцца сумеснае прадпрыемства (СП) з італьянскай кампаніяй “Даніелі”. Па словах гендырэктара Анатоля Савянка, кошт інвестыцыйнага праекта складае 2,2 млрд долараў, крэдытуе яго італьянскі банк. Перш выпуск прадукцыі на абноўленым абсталяванні СП запланаваны на 2014 год.

belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары