У Менску развітваюцца з Уладзімірам Жбанавым


https://youtu.be/iUATniT37rQ
У Тэатры беларускай драматургіі праходзіць грамадзянская паніхіда па вядомым беларускім скульптары.

Уладзімір Жбанаў памёр 16 студзеня на 58-м годзе жыцця. Некалькі дзён ён быў у рэанімацыі, куды трапіў з вострым панкрэатытам. Чакаецца, што пахаваюць мастака на Усходніх (Маскоўскіх) могілках Менску.

Жбанаў – аўтар такіх вядомых скульптураў, як “Незнаёмка”, “Дзяўчынка з парасонам”, “Курэц”, “Фаэтон губернатара”, “Паштальён”, “Пакупнікі”, “Конь”, “Гусі”, “Дама з сабачкам” у Менску, фантан “Залаты трыліснік” у Маладзечне, “Астролаг” у Магілёве і шматлікіх іншых.

Каля адной з ягоных самых вядомых працаў – скульптуры “Дзяўчынка з парасонам” у Менску – сёння ляжаць кветкі.

Уладзімір Жбанаў нарадзіўся 26 студзеня 1954 года ў Мінску. У 1973 годзе скончыў Мінскае мастацкае вучылішча імя Глебава, у 1979 годзе — Беларускі дзяржаўны тэатральна-мастацкі інстытут. Служыў у Афганістане. Пасля арміі вучыўся ў творчых майстэрнях Акадэміі мастацтваў СССР. У 1985—1999 гадах выкладаў у Мінскім мастацкім вучылішчы імя Глебава. З 1993 года з’яўляўся членам Беларускага саюза мастакоў.

belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары