Сустрэча з журналістамі «Белсату», аўтарамі «Апантаных»


Запрашаем на прэзентацыю рэпартажаў з цыклу «Апантаныя» і спатканне з аўтарамі – 18 студзеня 2012 г. у Варшаве.

«Белсат» ад 7 снежня 2011 г. паказвае новы цыкл рэпартажаў – «Апантаныя». Штосераду а 20:45 за восем рэпартажаў маладыя аўтары беларус Васіль Лепеш і полька Магда Пытлякоўская паказваюць восем розных арганізацыяў і асобаў, восем відаў грамадскай дзейнасці, восем розных ініцыятываў, актыўнасцяў. Сярод герояў цыклу як вядомыя грамадскія арганізацыі, гэтак і прыватныя асобы, якія маюць актыўную грамадзянскую пазіцыю. Аб’ядноўвае іх апантанасць сваёю дзейнасцю.

Падчас спаткання журналісты тэлеканалу «Белсат» і актывісты ініцыятывы «Вольная Беларусь» Магда Пытлякоўская і Васіль Лепеш прэзентуюць тры рэпартажы – «Апантаныя птушкамі», «Апантаныя дапамогаю вязням» і «Апантаныя традыцыяй». Пасля паказу чакаецца дыскусія з удзелам аўтараў.

Спатканне адбудзецца 18 студзеня 2012 г. а 19:00 у варшаўскай кнігарні «Wrzenie Świata» па адрасе: ul. Konstantego Ildefonsa Gałczyńskiego, 7.

Паглядзець першыя шэсць рэпартажаў з цыклу «Апантаныя» можна на сайце тэлеканалу «Белсат».

Чытаць інтэрв’ю з аўтарамі «Апантаных».

Глядзі таксама
Каментары