«Людзі ў цывільным» маюць дачыненне да выбуху? МУС версіі не каментуе



У праваахоўных органах не каментуюць версіі пра тое, што да выбуху ў метро маюць дачыненне невядомыя людзі ў цывільным.

17 студзеня ў інтэрнэце з’явіліся фота і відэа чатырох мужчынаў, якія выходзілі пасля выбуху са станцыі метро “Кастрычніцкая” з боку Дому афіцэраў з ваеннаю выбуховаю прыладаю, шпулькаю сапёрнага кабелю і вялікаю торбаю, напоўненаю невядомымі вуглаватымі прадметамі.

Мяркуючы з выкладзеных у інтэрнэце кадраў, яны былі знятыя карэспандэнтам інфармацыйнага агенцтва БелТА. Час здымак невядомы – гэта значыць, немагчыма даведацца, праз колькі хвілінаў пасля выбуху гэтыя людзі ў цывільным выйшлі з метро. У той жа час відаць, што яны падымаліся па прыступках пераходу каля Дому афіцэраў перад вачыма дзясяткаў менчукоў, якія сабраліся ў раёне станцыі метро “Кастрычніцкая”.

Магчыма, “людзі ў цывільным” – гэта прадстаўнікі адной з праваахоўных структураў, якія займаліся пошукам другой выбуховай прылады на “Кастрычніцкай”. Пра тое, што сілавікі нібыта мелі інфармацыю пры магчымасць другога выбуху, казаў на прэс-канферэнцыі 23 снежня Аляксандр Лукашэнка.

Выбуховыя тэхнікі прытрымліваюцца правіла, паводле якога зарад неабходна знішчыць на месцы, калі яго немагчыма размінаваць. Дзеля гэтага магло спатрэбіцца абсталяванне, што зафіксаванае на фота- і відэакадрах.

belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары