Беларусы – рэкардсмены ў колькасці шэнгенскіх візаў


Згодна са звесткамі Еўрапейскай камісіі, за 2010 г. жыхары нашай краіны сталі сусветнымі лідарамі ў колькасці атрыманых шэнгенскіх візаў.

Дазвол на выезд у краіны Еўразвязу беларусы актыўна афармлялі і ў крызісны 2011 г. Паводле статыстыкі Еўракамісіі, беларусам выдалі больш за 428 000 візаў тыпу “С” (кароткатэрміновых, з якімі можна заставацца ў Еўразвязе не больш як 90 дзён цягам паўгода). Дзеля параўнання – жыхары Індыі (насельніцтва звыш 1,21 млрд чалавек) атрымалі каля 406 000 шэнгенскіх візаў, туркі (72,6 млн чалавек) – 522 000.

Найбольш візаў у Беларусі выдала летась польская амбасада ў Менску. Самая вялікая колькасць адмоваў была ў консульскім аддзеле ў Горадні.

Палякі актыўна выдаюць візы дзеля паездак за пакупкамі: кожнае з двух консульстваў летась выдала іх 100 000. Пры гэтым Польшча імкнецца ставіць візы на даўжэйшы перыяд (год і больш), каб зменшыць чэргі. Нашая суседка хацела б павялічыць колькасць консулаў у Беларусі, але ўлады краіны не дазваляюць. Маўляў, беларускіх консулаў у Польшчы ўдвая менш, чым польскіх у Беларусі. На другім месцы ў колькасці выдадзеных летась візаў – Літва: больш за 100 000.

Нягледзячы на крызіс беларусы актыўна падарожнічалі. Паводле Надзвычайнага і Паўнамоцнага амбасадара Італіі ў Менску Арнальда Абэці, прадстаўніцтва ягонай краіны ад студзеня да жніўня 2011 г. выдала каля 27 000 візаў, з якіх 23 000 – турыстычныя (праўда, з іх 12 000 – для дзяцей з чарнобыльскай зоны, якія папраўлялі здароўе ў Італіі).

belsat.eu

Стужка навінаў