Віктар Івашкевіч у «Гарачым каментары»


https://youtu.be/K1nMdCiB4SI
«Байкатаваць выбары – менш небяспечна, чымся выходзіць на вулічныя акцыі».

Пра байкот сёлетніх парламенцкіх выбараў ужо заявілі некалькі апазіцыйных сілаў. Гэта зрабілі і арганізатары Народных сходаў. Яны абвесцілі пра пачатак кампаніі пад лозунгам «Байкот фальшывым выбарам. Скажы Лукашэнку не!». Але ці дамовіцца апазіцыя гэтым разам? Бо каб байкот адбыўся, ён мае быць супольны.

Байкатаваць выбары ў беларускі парламент збіраюцца Аб’яднаная грамадзянская партыя і хрысціянскія дэмакраты. Гэта дзве з шасці палітычных сілаў, якія ўтвараюць так званую Кааліцыю шасці. Іншыя пакуль не вызначыліся са сваёй пазіцыяй. Гэта ўжо не першая спроба байкоту з боку апазіцыі. У 2000 г. яна заклікала не ўдзельнічаць у выбарах у Палату прадстаўнікоў. А ў 2008 г. толькі невялікая частка апазіцыі байкатавала выбары ў парламент. Дамовіцца пра адзіную стратэгію байкоту тады так і не атрымалася.

Нягледзячы на гэта, паводле чальца аргкамітэту Народных сходаў Віктара Івашкевіча, у 2000 г. байкот быў даволі паспяховы: у буйных гарадах і Менску частка выбарчых камісіяў мусіла прызнаць, што выбары не адбыліся. Госць «Гарачага каментара» мяркуе, што пра патрэбу ў такой стратэгіі сёлета сведчаць вынікі сацыялагічных апытанняў НІСЭПД. Паводле іх, каля 60 % грамадзянаў не бачаць сэнсу ўдзельнічаць у парламенцкіх выбарах, а трэцяя частка апанентаў Аляксандра Лукашэнкі падтрымала байкот ужо ў снежні.

Да таго ж, не ўдзельнічаць у выбарах – менш небяспечна, чымся выходзіць на вулічныя акцыі, дадае Івашкевіч.

belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары