Шчадрэц у Строчыцы


15 студзеня ў Беларускім дзяржаўным музеі народнай архітэктуры і побыту правялі калядны абрад Шчадрэц з вёскі Рог Салігорскага раёну.

Абрад прадэманстравалі ўдзельнікі народнага фальклорнага калектыву “Палескія крыніцы”.

“Галоўны сімвал Калядаў – гэта, вядома, зорка. Яна сімвалізуе і сонца, зімовае сонцастаянне, і Віфлеемскую зорку”, – сказала старшы навуковы працаўнік музею Валянціна Быліна.

Паводле яе, Шчадрэц, ці Шчодрая куцця, – вечар напярэдадні свята Васіля Вялікага (першага дня Новага года паводле старога стылю), які адзначалі ў калядны час. У розных месцах Беларусі на Шчадрэц калядоўнікі хадзілі з казою (сімвалам ураджаю) і мядзведзем – увасабленнем моцы і здароўя. Аднак свята мела і лакальныя асаблівасці: напрыклад, на Гомельшчыне калядоўнікі вадзілі кабылу, на Меншчыне – жорава, а на Гарадзеншчыне – бусла.

belsat.eu

Стужка навінаў