Дэкларацыі аб даходах за 2011 год неабходна падаць да 1 сакавіка


Дэкларацыі аб даходах, атрыманых у 2011 годзе, грамадзяне Беларусі, якія з’яўляюцца падатковымі рэзідэнтамі краіны, павінны падаць у падатковыя органы не пазней чым 1 сакавіка 2012 года, паведамілі ў Міністэрстве па падатках і зборах.

Паводле звестак МПЗ, дэкларацыі падаюць грамадзяне, якія атрымалі даходы ад іншых фізічных асобаў ад продажу цягам 5 гадоў другой кватэры, другога жылога дома, другога гаража, другога зямельнага ўчастка, другога садовага доміка, другого лецішча. Гэта ж тычыцца і тых, хто атрымаў даходы ад продажу іншай нерхуомай маёмасці, а таксама ад продажу на працягу каляндарнага года грузавіка, аўтобуса, другой легкавой машыны, ад рэалізацыі каштоўных папер, маёмасных правоў, долей, паёў у арганізацыях. Падаецца таксама дэкларацыя аб даходах, атрыманых за мяжой і (або) з-за мяжы.

Падлягаюць падаткаабкладанню даходы, атрыманыя ад грамадзян, якія не з’яўляюцца індывідуальнымі прадпрымальнікамі, у выглядзе дарэння і (або) у выглядзе нерухомай маёмасці па дагаворах рэнты бясплатна пры ўмове, што такія даходы ў агульнай суме за год перавысілі 17,5 млн. рублёў (500 базавых велічынь).

У МПЗ патлумачылі, што падатковымі рэзідэнтамі Беларусі прызнаюцца фізічныя асобы, якія фактычна знаходзіліся на тэрыторыі краіны ў каляндарным годзе больш чым 183 дні. Фізічныя асобы, якія фактычна знаходзіліся за межамі тэрыторыі краіны 183 дні і больш у каляндарным годзе, не прызнаюцца падатковымі рэзідэнтамі Беларусі.

Форма дэкларацыі размешчана на сайце Міністэрства па падатках і зборах. Дэкларацыя можа быць пададзена плацельшчыкам, іншай абавязанай асобай у падатковы орган асабіста або праз прадстаўніка, накіравана па пошце або перададзена з дапамогай праграмных і тэхнічных сродкаў.

Падатковыя органы прымаюць дэкларацыі па агульным графіку з 8.00 да 19.00 у працоўныя дні, а з 4 лютага 2012 года таксама і па суботах з 9.00 да 13.00. Разам з тым тэрытарыяльнымі падатковымі органамі пры неабходнасці час прыёму дэкларацый можа быць павялічаны.

belsat.eu

Стужка навінаў