На Дзятлаўшчыне перакуліўся аўтобус


Кіроўца з 39-гадовым стажам, не даехаўшы да Ліды (Гарадзенская вобласць) каля 50 кіламетраў, не ўтрымаў МАЗ-256170, які належыць Аўтапарку № 2 г. Ліды, – http://gaigrodno.by прэсавая служба гарадзенскай ДАІ. У салоне ехалі 6 пасажыраў, двое з іх трапілі ў шпіталь.

Паводле ДАІ, з-за кепскага надвор’я кіроўца няправільна выбраў бяспечную хуткасць руху, з’ехаў у левы кювет і перакуліўся. Як сведчаць пасажыры, кіроўца, нягледзячы на снегапад, не стаў зніжаць хуткасці, а за колькі метраў да аварыі, перад паваротам дарогі, абагнаў спачатку легкавое аўта, а пасля фуру. Вяртаючыся на сваю паласу руху, ён не ўтрымаў аўтобуса.

belsat.eu

Стужка навінаў