Віталь Клічко рыхтуецца абараняць тытул чэмпіёна


Украінскі баксёр распачаў інтэнсіўныя трэнінгі перад боем з брытанцам Дэрэкам Чысарам (Dereck Chisora). Клічко будзе абараняць тытул чэмпіёна свету ў суперцяжкой вазе, паводле версіі WBC.

Цяпер Віталь Клічко ў выдатнай форме. Журналістаў запрасілі на адзін з трэнінгаў баксёра. “Рыхтаванне распачынаецца ў добрым настроі, і я спадзяюся, што ў добрым настроі яно скончыцца. Спадзяюся, што добры настрой будзе пасля бою. Гэта вялікая адказнасць, і я не маю права падвесці велізарную колькасць паклоннікаў, – падзяліўся сваімі думкамі з журналістамі Віталь Клічко. – Чысара ў мінулым выгуляў у двубоі з Хэленіюсам (Helenius), якога ўсе эксперты ўжо да бою за званне чэмпіёну свету называлі чэмпіёнам свету. Ён “віртуальнага” чэмпіёна свету перамог у мінулым баі. А ці зможа ён перамагчы рэальнага чэмпіёна свету, мы даведаемся 18 лютага”.

Супернік Клічко таксама настаўлены выключна на перамогу. “Мяне будуць падтрымоўваць у Брытаніі, палова заўзятараў Еўропы таксама на маім баку. Паўднёваафрыканскія заўзятары – таксама са мною. Выключэнне – хіба што Кітай. Але пасля таго, як я надзяру зад Клічко, пра мяне даведаюцца і ў гэтай краіне”, – заявіў Дэрэк Чысара журналістам.

belsat.eu

https://youtu.be/WX28QZmlXIg

Глядзі таксама
Каментары