Алег Манаеў: апазіцыя прайграла бітву за моладзь. Ці магчымы рэванш?


Амаль паўмільёна чальцоў праўладнага БРСМ і на ўзроўні некалькіх соцень – сябраў маладзёвых апазіцыйных арганізацыяў. Лічбы кажуць пра паразу апазіцыі ў “бітве за моладзь”. Аднак сацыёлаг Алег Манаеў адзначае, што якасныя паказнікі – інфармаванасць, гатоўнасць дзейнічаць – гавораць пра высокі патэнцыял альтэрнатыўных арганізацыяў.

У інтэрв’ю тэлеканалу “Белсат” сацыёлаг адзначыў, што паступова цікавасць да палітычных падзеяў у беларусаў памяншаецца. “Яшчэ 15 гадоў таму беларуская моладзь была больш палітызаваная, больш цікавілася палітычнымі падзеямі, – адзначыў Алег Манаеў. – Гэта бачна. Калі мы глядзім на хронікі 1990-х, то бачым, што ў такіх акцыях як “Чарнобыльскі шлях” бяруць удзел дзесяткі тысячаў маладых людзей, а сёння ў найлепшым выпадку – дзесяткі чалавек”. На думку эксперта, гэткае падзенне палітычнай актыўнасці сталася магчымым дзякуючы рэалізацыі адмысловай стратэгіі, распрацаванай уладамі напрыканцы 1990-х гг.

Алег Манаеў падкрэсліў, што праўладныя і дэмакратычныя моладзевыя арганізацыя апошнія гады развіваліся ў непараўнальных варунках. Арганізацыі, падобныя да БРСМ, актыўна падтрымліваюцца з боку дзяржавы фінансава і з дапамогаю адміністратыўнага рэсурсу. Тым часам сябры такіх арганізацыяў, як “Малады фронт”, наадварот – стала адчуваюць на сабе ціск і нават пераслед з боку ўладаў.
belsat.eu
13.09.2010

https://youtu.be/n4iy2OWPQsI
https://youtu.be/ImwF2Y_cV3o

Глядзі таксама
Каментары