66-гадовы беларус трапіўся на кантрабандзе цэнтнера сала з Украіны


Жыхар Маларыцкага раёну спрабаваў увезці ў Беларусь 108 кілаграмаў свежага свінога сала. Кантрабанду выявілі супрацоўнікі Берасцейскай мытні ў пункце мытнага афармлення «Олтуш».

Незадэклараванае сала без ветэрынарнага кантролю пенсіянер вёз у хованцы пад дном багажнага аддзялення свайго «Мэрсэдэсу».

Аўта ў мужчыны забралі да суда. На парушальніка склалі адміністрацыйны пратакол.

Гэта не першы падобны выпадак за апошні час. У траўні грамадзянка Беларусі другі раз спрабавала ўвезці на тэрыторыю краіны 290 кг сала. Падчас першай спробы жанчына схавала 170 кг сала ў дзіцячую люльку, каробкі ды пад рэчы на сядзеннях аўтамабіля.

ДР belsat.eu

Стужка навінаў