Другі “Тытанік”: ратаўнікі спадзяюцца знайсці выжыўшых


Цяпер невядомы лёс прыблізна 70 пасажыраў круізнага карабля. На борце «Costa Concordia», які сеў на плытчыню і пачаў тануць, было каля 4,5 тысячы чалавек. Прынамсі тры чалавекі загінулі.

“Цяпер я магу зразумець, як гэта адбывалася на “Тытаніку”, пра які знялі фільм. Катастрофа выклікала паніку. Людзі караскаліся адзін па адным, – гаворыць выратаваная пасажырка карабля. – Некаторыя ратавальныя чаўны хісталіся, былі няўстойлівыя ў вадзе. Наш ратавальны човен быў з таго боку карабля, дзе было немагчыма апусціць яго вертыкальна ў ваду”.

Крушэнне адбылося непадалёк ад італьянскага берагу, у добрае надвор’е. Тэхнічны стан лайнера таксама не выклікаў асцеражэння – карабель збудавалі ў 2006 годзе.

belsat.eu

Стужка навінаў