Расея: у мітынгу пратэсту ўзяў удзел “чараўнік” з ЦВК


https://youtu.be/1EVVYYHVkc0
Расейцы пратэстуюць супраць магчымых фальсіфікацыяў на прэзідэнцкіх выбарах. Партыя “Яблоко” запрапанавала зладзіць незалежнае назіранне на кожным выбарчым участку Расеі.

“Нашая мэта – выкарыстаць прэзідэнцкія выбары, выкарыстаць правы і паўнамоцтвы кандыдата на прэзідэнцкіх выбарах дзеля арганізацыі татальнага масавага назірання і кантролю за кожным голасам, – заявіў падчас мітынгу ў Маскве адзін з лідараў арганізацыі – Сяргей Мітрохін. – Выбарчых участкаў у нашай краіне ўсяго каля 100 000, гэта нашмат менш за тую колькасць людзей, што прыходзяць на мітынгі. Значыць, гэты шанс у нас ёсць, і мы яго выкарыстаем”.

Адзін з удзельнікаў мітынгу пераапрануўся ў строй чараўніка ды меў прыклееную бараду. Фактычна гэта была пародыя на старшыню расейскага Цэнтрвыбаркаму Уладзіміра Чурава. Пасля называння вынікаў апошніх парламенцкіх выбараў, паводле якіх перамагла пракрамлёўская партыя “Единая Россия”, Дзмітрый Мядзведзеў назваў Чурава “чараўніком”, на што той адказаў: “Я пакуль вучуся”. Паводле расейскай апазіцыі, падчас выбараў адбываліся масавыя фальсіфікацыі. Апаненты Крамля ўпэўненыя, што вынікі прэзідэнцкіх выбараў спрабуюць фальсіфікаваць на карысць цяперашняга прэм’ера Расеі, кандыдата на прэзідэнцтва Уладзіміра Пуціна.

belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары