Джэймз Бонд атрымаў экамабіль


https://youtu.be/UrU0q0f3OtU
На такійскім аўтасалоне японскія інжынеры прэзентавалі мадыфікаваны аўтамабіль Джэймза Бонда, на якім ён ездзіў у фільме «Жывеш толькі двойчы» («You Only Live Twice»).

«Toyota 2000 GT» – для Японіі аўтамабіль легендарны. Гэта першы спорткар, зроблены ў Японіі. Паводле фільму, у салоне быў тэлевізар з магчымасцю не толькі прыёму, але і перадачы карцінкі. Для 1967 г. гэтая тэхналогія задавалася немагчымаю.

У абноўленым аўце амаль не зменены дызайн, якія ўжо стаўся класічным. А вось электронікі і «наваротаў» яшчэ больш, чымся ў фільме. Аўтамабіль мае тры вонкавыя камеры, якія перадаюць карцінку на люстэрка ў салоне. Але бадай самае галоўнае – тое, што гэта электракар (на даху стаяць сонечныя батарэі). Каб цалкам заладаваць акумулятары, трэба каля двух тыдняў. Аднак інжынеры гавораць, што рана ці позна тэхналогіі дазволяць зняць такія абмежаванні, і акумулятары будуць заладоўвацца проста ў дарозе.

Адна з хібаў электракараў, на якую звяртаюць увагу самыя зацятыя аўтааматары, – гэта гук матору. У электракары ён падобны хутчэй на гук тралейбуснага рухавіка і ніяк не асацыююцца са «шматконным» рухавіком спорткару. Гэтую праблему японскія інжынеры развязалі з гумарам – калі кіроўца прыціскае педаль газу, то чуваць іржанне коней, тупат капытоў, кудахтанне курэй і нават «гукі касмічных караблёў».

belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары