Прыватных ЖЭСаў не будзе


Новы кодэкс ЖКГ, што мае набыць моц з наступнага года, не адлюстроўвае працэсаў самакіравання. У ім прадублявалі інфармацыю пра ЖРЭУ і Таварыства ўласнікаў, пра прыватныя ж фірмы сферы абслугоўвання не сказалі ні слова.

Дзейны кодэкс, прыняты ў 1999 годзе, не адпавядае сучасным патрабаванням. Напрыклад, значна змянілася структура жыллёвага фонду. Калі ў 1990 годзе дзяржаўны маёмасны фонд складаў 46%, то сёлета яго доля знізілася на 15%. І цяпер пераважае жыллё, якой знаходзіцца ў прыватнай уласнасці, – 85%. Менавіта таму стала актуальным развіццё новых формаў самакіравання агульнага домаўладальніцтва.

Дэпутат Галіна Палянская лічыць: “У новай рэдакцыі Жыллёвага кодэксу ўзмацнілі правы ўласнікаў жылля. Дэталізавалі структуру жыллёва-камунальнага ўпраўлення (ЖКУ), заканадаўча замацавалі, што жыхары будуць атрымліваць жыроўкі да 15 дня і ў іх мусяць указвацца тарыфы на ЖКУ, іх аб’ём і сума для аплаты”.

Старшыня Таварыства ўласнікаў “Васняцова-34” Галіна Шут лічыць, што ў распрацоўванні новага праекту Жыллёвага кодэксу дэпутаты надалі ўвагу нязначным рэчам, у той час як пытанне самакіравання востра стаіць перад грамадствам. “У Беларусь прыходзіць новы бізнес – кампаніі, што будуць займацца абслугоўваннем дому. Гэта пераход да больш цывілізаванага спосабу кіравання агульным домаўладаннем. Бо сёння ЖРЭУ не здольныя выканаць патрабаванні жыхароў якасна, а таварыствы ўласнікаў часта ствараюцца, абы стварыцца – у людзей не хапае часу, каб якасна і эфектыўна кіраваць домам. Для кампаніяў абслугоўвання важна, каб іх праца акрэслівалася заканадаўча. Мы размаўлялі пра гэта з чыноўнікамі некалькі гадоў. Але новы праект паказаў – нашыя просьбы і заўвагі не ўлічылі. Гэта значыць, што манаполія ЖРЭУ будзе працягвацца, і нашы людзі па-ранейшаму не будуць задаволеныя іх працай ды працаю Міністэрства ЖКГ таксама”.

belsat.eu

Стужка навінаў