Таццяна Манёнак у “Гарачым каментары”


https://youtu.be/Ks01U-Nmgo8
Другую палову акцыяў стратэгічнага прадпрыемства “Белтрансгаз” Беларусь прадала “Газпрому” летась 25 лістапада. Падрабязнасці ўгоды сталі вядомыя толькі сёння. “РИА “Новости” апублікавала вытрымкі з пагаднення, відавочна выгаднага для Расеі ды рызыкоўнага – для Беларусі.

Першую палову беларускай газатранспартнай сістэмы “Газпром” набыў часткамі цягам 2007–2010 гадоў і на досыць лаяльных умовах. Леташняе пагадненне пра ўжо 100-адсоткавы продаж “Белтрансгазу” сталася перагінам у адзін бок. У выпадку невыканання ўмоваў пагаднення, падпісанага “Газпромам” і Дзяржаўным камітэтам маёмасці Беларусі, Менск мусіць выкупіць усе раней перададзеныя Маскве акцыі за 5 мільярдаў долараў і кампенсаваць расейскаму газаваму манапалісту ўсе звязаныя з гэтым страты.

Эканамічная аглядальніца нагадвае, што ў чэрвені 2010 года, калі “Белтрансгаз” быў яшчэ беларускі, адбылася чарговая газавая вайна, у выніку якой экспарт для некаторых еўрапейскіх спажыўцоў расейскага газу прыпыніўся. “Газпром” не хоча дапусціць паўтарэння такой сітуацыі. Паводле ўмоваў, якія сталі вядомыя толькі сёння, расейскі манапаліст можа ўсталёўваць любую цану на газ для Беларусі, якая, у сваю чаргу, не будзе мець аніякіх рычагоў уплыву.

“Беларуская эканоміка не можа працаваць пры рынкавых коштах на газ. Зараз Беларусь атрымала “інтэграцыйную скідку”, што будзе даволі значным бонусам. Беларускі бок дабіўся максімальнага. Аднак трэба ўзяць пад увагу і рызыку. Кантроль над рынкам унутраных коштаў, які атрымаў “Газпрам”, вельмі небяспечны для Беларусі. Нацэнка на адну тысячу кубаметраў будзе прывязаная да паказніка інфляцыі, якая толькі ў 2011 годзе склала больш за 100 %”, – кажа спадарыня Манёнак.

belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары