Бабруйск чакае на Лукашэнку


https://youtu.be/qZRudn1S46A
З нагоды візіту кіраўніка краіны ў горадзе пачаўся вонкавы касметычны рамонт.

Картэж прэзідэнта праедзе вуліцаю Кастрычніцкай, да прадпрыемства “Heineken” і Заводу трактарных дэталяў і агрэгатаў, таму паабапал дарогі дамы ды платы фарбуюцца ў зялёны і ружовы колеры. Да іншых вуліцаў упрыгожванне не дойдзе. Акрамя гэтага, пафарбуюць і будынак гарвыканкаму – на выпадак, калі Лукашэнка вырашыць завітаць туды.

Бабруйчане задаволеныя рамонтам адной з цэнтральных вуліцаў гораду, аднак звяртаюць увагу на іншыя – з дзірамі на дарогах і аварыйнымі дамамі. “Увесь час бы гэта рабілі, а не толькі да прыезду прэзідэнта. І робіцца ўсё гэта звонку, а як паглядзець далей, то ўсё там запушчана, і ніхто нічога не хоча рабіць”, – кажа жанчына сталага веку.

“Канечне, вельмі добра, што пачаў Аляксандр Рыгоравіч наводзіць парадак у нашым горадзе, лепш, каб увесь час так рабілі. А то як ён па гэтай дарозе паедзе, то толькі тут парадак і будзе. А так – ніколі нічога не робяць”, – кажа малады чалавек.

“Ну я гэтак думаю, што ўвесь час працуюць камунальныя службы і неяк упарадкоўваюць горад. Але да такой падзеі, як візіт прэзідэнта, натуральна, значна больш рыхтуюцца ўсе службы”, – кажа жанчына сталага веку.

belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары