Расея: маці з дзіцём праваліліся ў каналізацыю


https://youtu.be/DILy-s6nXn0
Трагедыя здарылася ў Бранску. Падчас шпацыру пад нагамі ў маладой маці, што везла дзіцячы вазок, правалілася брукаванка. Жанчыне ўдалося выбрацца з ямы, вазок разам з немаўлём знесла ў каналізацыю.

Пошукі дзіцяці працягваліся ўсю ноч, але безвынікова. Ратаўнікі плануюць выкарыстаць адмысловага робата, аднак шансы на выратаванне практычна нулявыя.

Гарадскія ўлады вінавацяць ва ўсім цёплую зіму ды зношанасць каналізацыйных трубаправодаў – імаверна, што вада з пашкоджанай трубы падмыла глебу, і таму праваліўся ходнік. Паводле губернатара Браншчыны Мікалая Дзеніна, зношанасць камунікацыяў у горадзе перавышае 60 %. Ён таксама запэўніў журналістаў, што сям’я пацярпелых атрымае псіхалагічную і матэрыяльную дапамогу, а ў горадзе правераць іншыя месцы, дзе тэарэтычна можа здарыцца падобнае.

Пракуратура распачала крымінальную справу паводле артыкулу “прычыненне смерці праз неасцярожнасць альбо з-за невыканання службовых абавязкаў”.

belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары