Іран дэманструе ЗША моц наземных сілаў


Ахмадынэжад праводзіць чарговыя вучэнні. Гэтым разам – з выкарыстаннем цяжкай бронетэхнікі ды ракетаў класу “зямля–зямля”.

Іранскае тэлебачанне IRIB прадэманстравала відэазапісы з вучэнняў іранскіх рэвалюцыйных войскаў на мяжы з Афганістанам. Паводле Мугамада Пакпура (Mohammad Pakpour), камандуючага сіламі Рэвалюцыйнай гвардыі, вучэнні скіраваныя на павышэнне ўзроўню бяспекі іранскіх межаў.

Зусім нядаўна іранскія вайскоўцы завершылі маштабныя ваенна-марскія вучэнні ў Персідскай затоцы, што сталася прычынаю для пагаршэннем адносінаў паміж Тэгеранам і Вашынгтонам. Вучэнні былі адказам на ўзмацненне з боку ЗША эканамічных санкцыяў, якія, у сваю чаргу, былі адказам на ядравую праграму Ірану.

belsat.eu

Стужка навінаў