Незарэгістраваная партыя "Воля" правяла мітынг у Маскве


Лідар партыі Святлана Пеунова заявіла аб сваім намеры балатавацца на пасаду прэзідэнта Расеі.

У нядзелю 8 студзеня каля ста яе прыхільнікаў правялі мітынг на Балотнай плошчы пад лозунгам “Дасталі”. Сабраныя выказвалі пратэст супраць вынікаў нядаўніх выбараў у дзяржаўную думу і супраць надыходзячых прэзідэнцкіх, якія адбудуцца 4 сакавіка. На думку пратэстоўцаў выбары будуць сфальсіфікаваныя на карысць цяперашнега Уладзіміра Пуціна.

Паводле Пеуновай, Расея патрабуе глыбокіх сацыяльных рэформаў.

“Спалучэнне лепшых дасягненняў сацыялізму, як напрыклад сацыяльныя гарантыі, могуць быць выкананыя толькі тады, калі існуе агульнанародная маёмасць. А спадар Мядзведзеў кажа, што мы будзем прыватызаваць усё дзяржаўнае. То бок раздаць усё. Як след – няма прыватніка, няма гаспадара. Народ абяздолены цалкам. Таму ахова здароўя, адукацыя, культура: усё павінна атрымліваць датацыі з боку дзяржавы”. – кажа магчымая кандыдатка на прэзідэнта Расеі.

Паводле дзеючага законадаўства, незалежны кандыдат, альбо кандыдат ад незарэгістраванай партыі мусіць сабраць 2 млн. галасоў, каб зарэгістраваць сваю кандыдатуру. Кандыдаты ад зарэгістраваных партыяў, такой патрэбы не маюць.

Спадарыня Пеунова і яе прыхільнікі лічаць гэтае патрабаванне штучнай перашкодай і чакаюць фальсіфікацыяў пад час прэзідэнцкай кампаніі.

belsat.eu

Стужка навінаў