Карабель «Rena» раскалоўся надвое каля Новай Зеландыі


Кантэйнеравоз сеў на мель каля трох месяцаў таму, але моцны шторм уначы 8 студзеня разбіў яго на дзве часткі. Улады Новай Зеландыі занепакоеныя, што ў трумах карабля ўсцяж застаецца вялікая колькасць мазуту, які раней не здолелі выпампаваць. Міністр навакольнага асяроддзя Новай Зеландыі ўжо назваў аварыю самаю сур’ёзнаю экалагічнаю катастрофай у гісторыі краіны.

Дагэтуль не вядома, як кантэйнеравоз пры поўным штылі трапіў на рыф, абазначаны на мапах. У капітана «Rena» канфіскавалі пашпарт да канца судовага паседжання. Яму пагражае штраф памерам да 7,8 тыс. долараў або год турмы.

belsat.eu

Стужка навінаў