Замест суда – псіхушка


https://youtu.be/cHJeKobY2no
Уладзіміра Марозава спрабавалі затрымаць 6 ліпеня падчас акцыі маўклівага пратэсту ў Менску. “Ціхары” заламалі яму рукі, а адзін з іх націснуў каленам на шыю хворага на цукровы дыябет пенсіянера, у выніку чаго той страціў прытомнасць. Міліцыянты, нягледзячы на просьбы мінакоў, не выклікалі хуткай дапамогі. Як будзе заяўлена потым, яны спрабавалі выратаваць інваліда.

Спадар Марозаў з ліпеня дамагаецца разгляду справы. Пакуль сталічная пракуратура здолела высветліць толькі тое, што такім арыгінальным чынам ратаваць пенсіянера спрабаваў афіцэр Першамайскага РУУСу Павел Садоў. Уладзімір Марозаў звярнуўся ў Міністэрства аховы здароўя, каб патлумачылі, ад якіх хваробаў можна ратаваць, душачы чалавека каленам. У адказ дактары пачалі афармляць дакументы на псіхіятрычную экспертызу Марозава.

“Тут хіба мяне ніхто пытацца не будзе. Можа, сёння яны збяруць гэтыя паперы, і мяне забяруць у шпіталь – і зробяць з мяне псіха. Хоць я ніколі не звяртаўся з псіхічнымі захворваннямі. У мяне цукровы дыябет, сэрца, лёгкія хворыя, але псіхічных хваробаў я не маю. А працаўнікі міліцыі абвінавацілі мяне ў тым, што я правакацыю зладзіў. Што я хачу дамагчыся сваім судом і гэтымі скаргамі, каб па Беларусі не ездзілі машыны без нумароў, каб міліцыянеры хадзілі ў форме. Тады б і я іх паслухаўся – пайшоў бы, і яны, каб былі ў форме, такога са мной бы не рабілі”, – кажа пенсіянер.

Учора, 5 студзеня, Марозава выклікалі ў суд у справе супраць дзеянняў міліцыянтаў. Аднак пракуратура нават не выслала матэрыялаў справы.

belsat.eu
https://youtu.be/YlfIa-4ng3w

Глядзі таксама
Каментары