Калядоўнікі завіталі ў міністэрствы і пасольствы


https://youtu.be/eWfK1PHAZdQ
Калядаванне праходзіла ў амбасадах Кыргызстану, Украіны, Расеі, у Міністэрстве замежных справаў, штаб-кватэры СНД і ў шэрагу іншых арганізацыяў. 6 студзеня калядоўнікі – ансамбль “Грамніцы” і студэнты Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэту культуры і мастацтваў – наведалі апарат Савету Міністраў, Міністэрства сувязі ды інфарматызацыі, Міністэрства спорту і турызму, Інстытут памежнай службы, Камандна-інжынерны інстытут Міністэрства надзвычайных сітуацыяў.

Паводле прафесара кафедры беларускай народна-песеннай творчасці БДУКМ Уладзіміра Зяневіча, такое калядаванне пачалося яшчэ ў канцы 1980-х – на пачатку 1990-х гг. “Цяпер гэта ініцыятыва ўжо Міністэрства культуры – новая традыцыя, якая працягвае старую традыцыю”, – сказаў ён.

“Сустракаюць вельмі добра, гаспадары заўсёды даюць калядоўнікам каляду. Дзяўчаты і хлопцы ганарацца тым, што іхная творчая ініцыятыва добра прымаецца, і вельмі задаволеныя гэтым”, – адзначыў прафесар.

Як паведаміла прэс-сакратар Міністэрства культуры Ганна Смольская, праект скіраваны на захаванне самабытнасці культуры беларускага народу і нацыянальных традыцыяў, адраджэнне, захаванне і развіццё культурнай спадчыны і перадаванне традыцыяў новым пакаленням.

Першыя ж пасля доўгага перапынку калядаванні ў беларускай сталіцы адбыліся 25 снежня 1979 г. Некалькі дзясяткаў удзельнікаў “Беларускай спеўна-драматычнай майстроўні” выйшлі з каляднымі зоркамі на вуліцы брэжнеўскага Менску. Калі калядоўнікі былі ў гасцях ва Уладзіміра Караткевіча, іх спрабавала затрымаць міліцыя, аднак не думалі, што маладзёнаў будзе так шмат, разгубіліся ды адпусцілі іх. Ад таго дня традыцыя калядаванняў вярнулася ў Беларусь.

belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары