Аляксандр Рыбак дае рэкамендацыі ўдзельнікам «Еўрафэсту»


Пераможца конкурсу «Еўрабачанне-2009», нарвежскі музыка беларускага паходжання Аляксандр Рыбак раіць беларускім выканаўцам не спрабаваць дагадзіць публіцы, а спяваць тое, што падабаецца ім самім. Пра гэта ён заявіў 5 студзеня на прэс-канферэнцыі ў Менску.

Паводле Рыбака, адсутнасць арыгінальнасці на конкурсе «Еўрабачанне» здараецца менавіта з-за таго, што шматлікія ўдзельнікі спрабуюць прытрымлівацца ўсялякіх тэндэнцыяў і прагнозаў, намагаючыся дагадзіць публіцы. «Замест таго каб думаць пра тое, чаго хочуць людзі, трэба думаць пра тое, чаго хочаш ты, і спяваць песню, у якую верыш», – адзначыў Аляксандр Рыбак.

Выканаўца расказаў, што рэцэпту перамогі на конкурсе ён не ведае, бо вынікі «Еўрабачання» заўсёды непрадказальныя. Аднак ён параіў удзельнікам ставіцца да «Еўрабачання» не як да конкурсу, а як да свята, ды калі і адчуваць хваляванне, то толькі пазітыўнае, разважаючы пра тое: адзін мільён чалавек ацэніць тваю песню ці ўсё ж два.

belsat.eu
https://youtu.be/KPlyVN6b3T4
https://youtu.be/9lXeacOaaJE

Глядзі таксама
Каментары