Берасцейскае “Дынама” змяняе назву каманды і распрадае гульцоў


Брэнд “Дынама” каштуе 240 млн руб. на год, столькі ж складае заробак усяго клубнага персаналу.

Пра гэта паведамляе дырэктар клубу Мікалай Харашун. “Такія ўмовы выставіла Беларускае таварыства «Дынама» – афіцыйны ўладальнік брэнду. Яны настойваюць на тым, што вынікі берасцейскага “Дынама” не дазваляюць клубу разлічваць на нейкія зніжкі. Яны маюць указ прэзідэнта аб грамадскім аб’яднанні, і таму ім дадзеныя ўсе правы”, – кажа ён.

Зараз на сайце клубу прапаноўваецца сем варыянтаў для новай назвы: “Брэст”, “Заходні Буг”, “Берасце”, “Крэпасць”, “Арсенал”, “Фартуна” і “Атлетык”. Дарэчы, перамагае пакуль апошні варыянт, за яго прагаласавалі больш за 47 % удзельнікаў галасавання.
Тым часам і гульцы, і фанаты выказваюць незадаволенасць вымушаным рэбрэндынгам ды кажуць, што адміністрацыя клубу зрабіла недастаткова для таго, каб старая назва засталася за берасцейскаю камандаю.

Заўзятары сабралі паўтары тысячы подпісаў пад зваротам на імя Лукашэнкі. “Мы просім прэзідэнта разабрацца ў сітуацыі і паўплываць на тое, каб у нашага футбольнага клубу засталася яго ранейшая назва, – кажа адмысловец у працы з заўзятарамі “Дынама” (Берасце) Юрый Карабо. – Змена назвы пацягне значныя фінансавыя выдаткі на пераафармленне дакументацыі, атрыбутыкі ды адштурхне фанатаў”.

Тым часам зменіцца і камандны склад “Дынама” (Берасце). У салігорскі “Шахцёр” прадалі Мікалая Януша і Андрэя Цевана, туды ж плануе трапіць і Аляксей Панкавец. Зміцер Мазалеўскі будзе граць за БАТЭ.

belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары