Кавалёў знаёміцца з пратаколамі судовых паседжанняў


Прыгавораны да смяротнага пакарання за суўдзел у здзяйсненні тэракту Уладзіслаў Кавалёў і ягоны адвакат Станіслаў Абразей маюць 4 студзеня пачаць знаёміцца з пратаколамі судовых паседжанняў. Гэтая працэдура працягнецца да 16 студзеня.

Як паведаміў Станіслаў Абразей, па выніках вывучэння пратаколаў могуць быць падрыхтаваныя заўвагі ў Вярхоўны суд.

Уладзіслаў Кавалёў і прыгавораны да смяротнай кары за здзяйсненне тэракту Дзмітрый Канавалаў 6 снежня атрымалі копіі выраку, вынесенага Вярхоўным судом 30 лістапада. 7 снежня Кавалёў і ягоны абаронца падалі прэзідэнту прашэнне аб памілаванні і наглядную скаргу. Як заявілі ў КДБ Беларусі (а ў следчым ізалятары менавіта гэтага ведамства ўтрымліваюцца асуджаныя), Канавалаў «нічога не падаваў».

belsat.eu

Стужка навінаў