За Цімашэнкаю дзень і ноч вядзецца відэаназіранне


Адвакат Юліі Цімашэнкі заявіў аб намеры скіраваць скаргу ў Еўрапейскую камісію супрацьдзеяння катаванням. Прычынаю скаргі – умовы ўтрымання лідаркі ўкраінскай апазіцыі.

“Усё тое, што адбываецца, будзе прадметам заявы ў Еўрапейскую камісію ў справах супрацьдзеяння катаванням, бо насамрэч і відэаназіранне 24 гадзіны на содні, і святло ў твар, і немагчымасць нармальна спаць, адсутнасць медычнага абслугоўвання ды дапамогі – усё гэта сведчыць пра адно: галоўная мэта – псіхалагічнга і фізічна зламаць спадарыню Юлію. Але, як кажуць у Адэсе, яны не дачакаюцца гэтага”, – заявіў журналістам адвакат Сяргей Уласенка пасля сустрэчы са сваёй падабароннаю.

З журналістамі таксама сустрэўся начальнік турмы, дзе адбывае пакаранне экс-прэм’ер Украіны Юлія Цімашэнка. “Відэаназіранне не забароненае. І сталае асвятленне патрэбнае, каб у камерах было дастаткова святла, каб ажыццяўляць сталае назіранне”, – заявіў журналістам Іван Пярвушкін.

Украінскі суд прызнаў Юлію Цімашэнку вінаватаю ў перавышэнні службовых паўнамоцтваў і нанясенні стратаў дзяржаўнаму прадпрыемству “Нафтогаз України”. Вырак – 7 гадоў турмы ды забарона цягам 3 гадоў займаць дзяржаўныя пасады. Акрамя таго, суд забавязаў Цімашэнку выплаціць “Нафтогазу” 188 млн долараў. Апошнім часам у лідаркі апазіцыі з’явіліся сур’ёзныя праблемы з хрыбетнікам, паводле адвакатаў, яна не атрымлівае ў турме неабходнай медычнай дапамогі.

belsat.eu

Стужка навінаў