На Бяляцкага ахвяруюць ад 20 тыс. да 10 млн рублёў


За праваабаронцу заступіліся тыя, каму калісьці дапамог ён сам.

На кампенсацыю шкоды, што праваабаронца нібыта спрычыніў дзяржаве, грошы дасылаюць людзі, якім калісьці дапамог праваабарончы цэнтр “Вясна”: палітвязні ды іхныя родныя. Пра гэта распавяла праваабаронца Таццяна Равяка. Нямала сродкаў на падтрыманне Алеся Бяляцкага прыходзіць ад грамадскіх і палітычных дзеячаў, калегаў, сяброў і знаёмых кіраўніка “Вясны”. Аднак шмат якія прозвішчы праваабаронцам не вядомыя. Сумы ў квітанцыях розныя – ад Br 20 тыс. да 10 млн.

29 снежня на рахунку было ўжо больш за Br 600 млн (больш як $ 70 тыс.).

Сям’я і калегі Алеся Бяляцкага выказваюць вялікую ўдзячнасць усім, хто змог дапамагчы зняволенаму праваабаронцу, а таксама тым, хто ў гэтыя цяжкія для яго дні падтрымліваў маральна, дасылаючы лісты і паштоўкі ў турму.

Сума, якую на рашэнне суда Алесь Бяляцкі мусіць выплаціць, складае 757 млн 526 тыс. 717 руб. (каля $ 90 тыс.). Жонка Бяляцкага Наталля Пінчук адзначае, што калі на рахунак паступіць больш сродкаў, яны пойдуць на аплату падатку, які яна абавязаная выплаціць (12 % ад агульнай сумы).

Пералічваць грошы, каб пагасіць “нанесеную дзяржаве школу”, неабходна на рахунак, адчынены на імя Наталлі Пінчук.

Рэквізіты рахунку: Філіял № 529 «Белсувязь» ААТ «АСБ Беларусбанк», код банку 720
Код плацяжу 3819382100776
Р/р 01053568
Від плацяжу: ахвяраванне (альбо дабраахвотны плацёж)
Атрымальнік плацяжу: Пінчук Наталля Сяргееўна.

belsat.eu

Стужка навінаў