Падгол: Беларусь у 2012-м чакаюць «разборкі» з Пуціным


Прычынаю канфлікту стане свабодны рух капіталу ў межах Мытнага саюзу, магчымым вынікам – новыя гандлёвыя войны.

Крэмль будзе дзеяць прагматычна – крок за крокам рэалізоўваючы палітыку, скіраваную на выкананне падпісаных дакументаў у межах Мытнага і Еўразійскага саюзаў. Найперш расейцы і казахі паспрабуюць скупіць прадпрыемствы і кватэры на другасным рынку жытла. “Адпаведна, Лукашэнка не дасць гэтага зрабіць. І тут узнікаюць канфлікты з Масквою”, – мяркуе палітолаг.

Паводле яго, пік напружання мы будзем назіраць пасля прэзідэнцкіх выбараў у Расеі – яны пройдуць 4 сакавіка. Высвятленне дачыненняў з Лукашэнкам распачнецца пасля таго, як Пуцін (хутчэй за ўсё, ён хоць і са скандаламі, але атрымае перамогу) “уладкуецца на сваёй прэзідэнцкай пасадзе”. Масква будзе абурацца, чаму кіраўнік нашай краіны не пускае сюды капітал. Паводле Падгола, сэнс згаданых вышэй пагадненняў – прымусіць Беларусь выконваць рынкавыя матрыцы. А гэта “пярэчыць усяму нутру Лукашэнкі”.

Канфлікт можа скончыцца блакаваннем доступу беларускіх тавараў на расейскія рынкі. Пры гэтым эксперт мяркуе, што Лукашэнка не зможа супрацьстаяць у барацьбе Расеі ды Казахстану.

belsat.eu

Стужка навінаў