Леанід Заіка: Што зрабіць з эканомікаю ў 2012-м?


Трэба развіваць малы і сярэдні бізнес, выкарыстоўваючы перавагі Мытнага звязу. Такі рэцэпт на выпраўленне цяжкой сітуацыі ў гаспадарцы прапаноўвае эканаміст Леанід Заіка.

Эксперт падкрэслівае, што 5-адсоткавы прырост ВУП, якога патрабуе ў наступным годзе Аляксандр Лукашэнка, беларускай эканоміцы абсалютна не патрэбны. Гэта толькі пагоршыць сітуацыю, мяркуе эканаміст, бо дамагчыся такога паказніку можна толькі адміністрацыйнымі метадамі. Паводле Леаніда Заікі, трэба якасная рэструктурызацыя эканомікі, надышоў час развіваць нацыянальны бізнес.

Цяпер самае важнае – даць шанец развіцца ўнутранаму патэнцыялу Беларусі, у тым ліку – прадпрымальніцкаму. У той час як гандлёваму бізнесу цяжка развівацца з увагі на фінансавы крызіс, а гіганты прамысловасці трапілі пад рэйдарскія атакі расейцаў, стаўку варта зрабіць менавіта на малыя і сярэднія прыватныя прадпрыемствы. Някепскія ўмовы для іх функцыянавання стварае Мытны звяз: беларускія тавары могуць набыць канкурэнтаздольнасць дзякуючы нізкім коштам. Гэта, у сваю чаргу, магчымае з увагі на тое, што ў Беларусі працоўная сіла ў 2–3 разы таннейшая, чымся ў Расеі ды нават Казахстане.

Леанід Заіка падлічыў, што пры сённяшняй стратэгіі ў эканоміцы малады спецыяліст у Беларусі атрымае заробак на ўзроўні расейскага толькі праз… 50 гадоў.

belsat.eu

Стужка навінаў