Кантрабандыстам перашкодзіла бездараж


Як паведамляе прэс-цэнтр Дзяржаўнага памежнага камітэту, машыну, якая засела ў балоце, кантрабандысты кінулі, а самі спешна пакінулі памежную зону – дакументаў на права знаходжання на гэтай тэрыторыі ў іх не было.
Трох мужчынаў затрымалі смаргонскія памежнікі пры дапамозе службовага сабакі. Кіроўца аўтамабіля ўцёк. Пра гэтую сітуацыю праінфармавалі літоўскіх памежнікаў.
Скрыні з цыгарэтамі даставілі ў памежную камендатуру «Гудагай». У дачыненні затрыманых распачалі адміністратыўны працэс.
belsat.eu
Стужка навінаў