Прэм’ера серыялу “Агнём і мячом”


Упершыню на тэлевізійным экране па-беларуску чатырохсерыйная версія самага касавага польскага фільму паводле апошняй часткі знакамітае трылогіі Гэнрыка Сянкевіча.



“Агнём і мячом” паказвае трагічныя старонкі гісторыі Рэчы Паспалітай у сярэдзіне XVII ст., найперш польска-ўкраінскі канфлікт. У гістарычную аснову ўплятаецца лінія кахання Яна Скшэтускага і Гэлены Курцэвіч. У фільме глядач знаёміцца з хітрым і поўным пачуцця гумару Янам Ануфрыем Заглобам ды з наіўным і добрым, як дзіця, ліцвінам Лонгінам Падбіпятою. Сярод герояў раману ёсць і рэальныя гістарычныя постаці тае эпохі: Багдан Хмяльніцкі ды Ярэма Вішнявецкі. Рэж. Ежы Гофман (Jerzy Hoffman), 2000 г., Польшча. У ролях: Ізабэля Скарупка (Izabella Scorupсo), Міхал Жэброўскі (Michał Żebrowski), Кшыштаф Кавалеўскі (Krzysztof Kowalewski), Збігнеў Замахоўскі (Zbigniew Zamachowski), Анджэй Сэвэрын (Andrzej Seweryn), Аляксандр Дамагараў, Багдан Ступка.


Глядзіце першую частку 31 снежня а 20:05. Паўторы 1 студзеня а 7:45 і аб 11:15. Другая серыя ў нядзелю 1 студзеня а 19:55.
Стужка навінаў