Беларусы – Лукашэнку: святочныя зычэнні


Кожны год 31 снежня кіраўнік дзяржавы звяртаецца да народe з навагоднім віншаваннем. Журналісты звярнуліся да менчукоў з пытаннем: “Што б вы пажадалі кіраўніку дзяржавы ў наступным годзе?”

“Поспехаў і ўдачы ў працы. І не закрываць “Народнай волі”, – гаворыць адзін з рэспандэнтаў.

“Прэзідэнт нібыта б нядрэнны, добры. Усяго добрага яму пажадаю”; “Каб далей працягваў развіваць нашую краіну, падымаць узровень жыцця”, – такія зычэнні прагучалі ад прыхільнікаў дзейнага кіраўніка дзяржавы.

“Што трэба? Па-першае, выконваць правы чалавека. І паважаць людзей”; “Не забываць, што ён прэзідэнт народу, а пра народ ён даўно ўжо забыўся”, – нагадваюць іншыя ўдзельнікі апытання.

belsat.eu

https://youtu.be/GZyqbBZH9O8

Глядзі таксама
Каментары