Мядзведзеў павіншаваў са стварэннем Еўразійскага саюзу


У 2011 годзе расейска-беларускае партнёрства набыло новую пазітыўную дынаміку, адзначыў прэзідэнт Расеі Дзмітрый Мядзведзеў у навагоднім віншаванні Аляксандру Лукашэнку. Удалося дабіцца рэальнага прасоўвання “ўзаемавыгадных інтэграцыйных праектаў”, цытуе пасланне прэс-служба Крамля.

“Запуск з 1 студзеня 2012 года Адзінай эканамічнай прасторы адкрывае новыя магчымасці для нарошчвання нашых рознабаковых сувязяў. На парадку дня – пераход да наступнага этапу інтэграцыі, стварэння Еўразійскага эканамічнага саюзу”, – гаворыцца ў віншаванні.

У пасланні на імя прэзідэнта Казахстану Нурсултана Назарбаева Мядзведзеў падкрэсліў, што інтэграцыйныя працэсы атрымалі новы адчувальны імпульс: “Вынікі сустрэчаў на найвышэйшым узроўні, што адбыліся ў лістападзе–снежні гэтага года ў Маскве, пацвердзілі агульны настрой на далейшае нарошчванне эфектыўнай працы ў межах СНД, АДКБ, Мытнага саюзу, у фармаванні Адзінай эканамічнай прасторы і стварэнні Еўразійскага эканамічнага саюзу”.

belsat.eu

Стужка навінаў