Валер Карбалевіч: Я не супраць пераходу апазіцыянераў ва ўрад Лукашэнкі


Палітолаг дапускае такі варыянт пры ўмове, што апазіцыянеры ва ўрадзе будуць праводзіць сваю палітыку.

Магчымасць такога варыянту супрацы дзейсны прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка агучыў падчас інтэрв’ю французскай газеце “Фігаро”: “Калі апазіцыянеры хочуць і гатовыя дзеяць у плане той палітыкі, якая сёння праводзіцца ў Беларусі, і яны маюць здольнасці працаваць на нейкай пасадзе, калі ласка”.

Праўда, зазначае палітолаг Валер Карбалевіч, калі апазіцыя трапіць ва ўладу, фармальна яна перастае быць апазіцыяй: “То бок Лукашэнка кажа, калі апазіцыя перастане быць апазіцыяй і пяройдзе на мой бок, то мы з ёй гатовыя супрацоўнічаць. Ну, нічога новага”. Аднак, зазначае, што ўвогуле не супраць, калі апазіцыйныя палітыкі трапяць да ўлады пры ўмове, што яны здолеюць праводзіць там сваю лінію.

belsat.eu

Стужка навінаў