Падарункі ад незнаёмцаў: У Горадні прайшла акцыя «500 эскімо»


Яе ідэя – абмен падарункамі паміж выпадковымі ўдзельнікамі.

У акцыі “500 эскімо”, якая ўжо не першы раз адбываецца ў горадзе, можа ўзяць удзел любы жыхар. Назва яе пайшла ад дзіцячай песенькі савецкага часу пра чараўніка на блакітным верталёце.

З 7 да 15 снежня любы гарадзенец мог зарэгістравацца на сайце “500 эскімо”, падаць звесткі для ўдзелу ў місіі ды пачаць рыхтаваць “Асноўны падарунак”. У лісце да Дзеда Мароза можна было напісаць, што вы хочаце атрымаць у падарунак, каб рэч сапраўды прыдалася, а не пылілася потым у шафе. Усе падарункі арганізатары паспелі развезці да адрасатаў яшчэ да 29 снежня. Сёлета навагоднімі сюрпрызамі абмяняліся больш за 80 чалавек.

belsat.eu

Стужка навінаў