Працягваецца развітанне з Кім Чэн Ірам


На галоўнай плошчы Пхеньяну, якая носіць імя Кім Ір Сэна – бацькі памерлага кіраўніка краіны – сабраліся 100 000 жаўнераў і цывільных асобаў. Нягледзячы на мароз, яны стаялі з непакрытаю галавою. Гэтак яны праводзілі ў апошні шлях “праслаўленага палкаводца, што сышоў з нябёсаў”, Кім Чэн Іра, які кіраваў Паўночнаю Карэяй апошнія сямнаццаць гадоў.

Ва ўсёй краіне была абвешчаная цішыня на тры хвіліны, падчас якой затрымаўся рух і грамадскага транспарту. У гонар Кім Чэн Іра далі 21 артылерыйскі стрэл.

У гэты час у сталіцы Паўднёвай Карэі Сеуле таксама шмат хто выйшаў на вуліцу. Праўда, смутку на іхных тварах не было, людзі запускалі феерверкі, адкаркоўвалі шампанскае і выказвалі спадзеў, што гэтая смерць паскорыць аб’яднанне дзвюх Карэяў.

belsat.eu

Стужка навінаў