64-гадовая вучыцелька побач з 39-гадовым прэзідэнтам. Гісторыя кахання прэзідэнта Францыі.


Прэзідэнт Францыі ад 14 траўня - Эманюэль Макрон і першая дама - Брыджыт Макрон. Фота: L'Internaute.com

Брыджыт Макрон. Яна выкладчыца філалогіі, ёй 64 гады, у яе трое дзяцей і муж – самы малады прэзідэнт Францыі за ўсю гісторыю з часоў Напалеона.  Пасля свайго выбрання ён паабяцаў ёй асаблівую ролю ў палітыцы, а пятнаццаць гадоў таму сказаў: « Што б ні здарылася, я ажанюся з Вамі!»

Яны сустрэліся напрыканцы 90-х гадоў, на тэатральных курсах у ліцэі ў Амьене, на поўначы Францыі. Брыджыт выкладала фрацузскую мову, была замужам за банкірам. А Эманюэль Макрон быў у выпускным класе ліцэю, яму – 15 гадоў. Спачатку бацькі Эманюэля думалі, што хлопец закахаўся ў аднакласніцу. Але не, ён закахаўся ў яе маці.

«Брыджыт заўсёды была побач, і без яе я не стаў бы тым, кім я ёсць», – кажа Эманюэль Макрон у інтэрвʼю 23 красавіка 2017 году, за тыдзень да першага туру прэзідэнцкіх выбараў у Францыі.

Міжнародныя медыі накінуліся на мадам Макрон з тым, што яна «адэптка пергідролю і салярыю, падобна на састарэлую мадэль». А таксама казалі пра тое, што праз свае доўгія ад прыроды ногі і тонкі сілуэт яна не будзе зайздросціць, напэўна, Меланіі Трамп, жонцы новага амерыканскага прэзідэнта.

Брыджыт і Эманюэль Макрон, 23 красавіка, 2017. Фота: oglobo.globo.com

Яе кар’ера

Брыджыт Макрон выглядае добра не толькі знешне. Яе прафесійная дзейнасць для асяродку выкладчыкаў таксама вартая ўвагі. Спачатку яна была выкладчыцай філалогіі ў навучальных установах у Парыжы, потым у Страсбургу, пасля вярнулася выкладаць французскую і лацінскую мовы ў езуіцкім ліцэі Правідэнс. Яе былыя вучні кажуць, што яна «апантаная і зараджае апантасцю». Яна працягвала працаваць да 2015-га года ў Парыжы да моманту, калі ёй не апынулася абавязкова быць побач з мужам, Эманюэлем Макронам, на прыступках Елісейскага палацу, падчас візіту ў Парыж іспанскага караля.

Дзед

Эмануэль Макрон ва ўзросце 39 гадоў мае сямёра ўнукаў, ад 18 месяцаў да 11 гадоў.

Што гэта азначае афіцыйна?

«Цягам дзесяцігоддзяў у Францыі лічыцца вельмі важлівым статус першай дамы або першага мужа (калі б быў такі выпадак) той асобы, што выбрана на пасаду Прэзідэнта Францыі», – сказаў Эмануэль Макрон.

Падчас сваёй прэзідэнцкай кампаніі Эманюэль Макрон аб’явіў, што статус першай лэдзі Францыі трэба вызначыць афіцыйна. Ён збіраецца надаць мадам Макрон ролю саветніка прэзідэнта па некаторых пытаннях, але, праўда, без дзяржаўнага статусу і заробку.

«Калі цябе выбіраюць прэзідэнтам, ты ўжо з кімсьці складаеш сваё жыццё, праводзіш дні і ночы, праводзіш сваё жыццё прыватнае і публічнае. Патрэбна, каб гэтая асоба мела ролю і магчымасць быць прызнанай у гэтай ролі», – кажа Эманюэль Макрон.

Такім чынам, новая рэзідэнтка Елісейскага палацу ў якасці першай дамы можа разлічваць, што яе голас будзе пачуты і будзе важыць, прынамсі, у абмеркаваннях, датычных правоў жанчынаў і гендарнай роўнасці. Дарэчы, Макрон заявіў, што палова кандыдатаў у выбарах у Парламент ад яго руху «En Marche!» будуць жанчынамі.

Па тэме: 

«Я ведала, што ён павінен перамагчы зараз»

Слёзы першай дамы застануцца надоўга ў першых фотаздымках медыяў пасля апублікавання вынікаў прэзідэнцкіх выбараў. Першыя словы новаабранага прэзідэнта звярнуліся менавіта да яе і прагучалі сапраўдна і шчыра: «Усім сваім блізкім я дзякую. Маёй сям’і і Брыджыт, якая заўсёды побач». Яны павіталі на прыступках Луўру натоўп, і ўсе разам заспявалі Марсэльезу, гімн Францыі.

«Мы з Эманюэлем прытрымліваемся таго прынцыпу, што ўдваіх лягчэй. Калі цяжка, то падзелім. Я думаю, гэта лепш, чым усё рабіць і выносіць паасобку», – кажа Брыджыт Макрон.

Акрамя гэтага, новая першая лэдзі Францыі паведаміла:

«Я ведала, што ён пераможа ў 2017-м, таму што ў 2022-м мой твар сапраўды стаў бы для яго праблемай».

ВЧ, belsat.eu паводле  europe1.frsudouest.frvoici.frfrancetvinfo.fr

Глядзі таксама
Каментары