Тарановіч: Беларусы могуць прадбачыць толькі вайну


«Людзям у Беларусі здаецца, што яны маюць усе правы, але нічога не могуць. Таму часта беларус не ўдзельнік, а толькі глядач. Часам ён адчувае сябе закладнікам лёсу, якому трэба скарыцца, цярпець і трываць. Да таго ж беларус мае слабы духоўны імунітэт – гэта тыповы канфарміст, ён не пакутуе, адчуваючы другаснасць свайго статусу. Лозунг беларусаў – «кожны сам за сябе», «мая хата з краю», тады як тыповая рыса немцаў – яднацца ў цяжкай сітуацыі, стаць маналітам», – гаворыцца ў новай кнізе беларускага мастака і пісьменніка Алеся Тарановіча «Берлінская мазаіка».
28 снежня ў сталічнай кнігарні «ЛогвінаЎ» адбылася прэзентацыя кнігі, якая выйшла сёлета ў серыі «Бібліятэчка часопісу «Дзеяслоў». На прэзентацыі аўтар зачытаў некалькі эсэ, у тым ліку – пра розніцу беларускага і нямецкага менталітэтаў.
Алесь Тарановіч (Алесь Эроціч) нарадзіўся ў Менску ў 1955 г. Мастак, мастацтвазнавец, журналіст, празаік, эсэіст, паэт і сцэнарыст. У 1998 г. ён пераехаў жыць у Берлін. Бярэ актыўны ўдзел у беларускім жыцці ў Еўропе і Амерыцы.
belsat.eu
Стужка навінаў